“Крумкачы” і “Славія” згулялі ўнічыю 1:1 (відэа)
У аўторак прайшоў апошні матч 8-га тура футбольнага чэмпіянату Беларусі ў вышэйшай лізе. “Крумкачы” і “Славія” згулялі ўнічыю 1:1. Дзяніс Трапашка на 48-й хвіліне вывеў гасцей наперад, аднак Максім Талейка на 57-й лік зраўняў. Іншыя матчы тура адбыліся ў нядзелю і панядзелак. Іх вынікі гл. тут.
У першынстве лідыруе “Шахцёр” — 19 ачкоў, мінскае “Дынама” мае 18, “Слуцк” і БАТЭ — па 17. Матчы 9-га тура пройдуць 20-21 траўня, найбольшая ўвага прыцягнутая да паядынка БАТЭ і мінскага “Дынама”.