Кубракоў расказаў, дзе ў Беларусі стварылі спецпункты для дапамогі бежанцам

Кубракоў расказаў, дзе ў Беларусі стварылі спецпункты для дапамогі бежанцам

4 кастрычніка міністр унутраных спраў Іван Кубракоў заявіў у Палаце прадстаўнікоў, што сітуацыя з бежанцамі ў Беларусі знаходзіцца пад кантролем. "Ніякіх праблемных пытанняў... няма",цытуе яго словы БЕЛТА. Кубракоў такім чынам адрэагаваў на публікацыі ў інтэрнэце фота і відэа мігрантаў, якія ў беларускіх гарадах становяцца ўсё больш заўважнымі.

Міністр супакоіў дэпутатаў перад іх галасаваннем за выхад з пагаднення аб рэадмісіі з ЕС, сказаў, што па дапамогу звярнуліся толькі 368 бежанцаў. І дзяржава ім дапамагае. У тым ліку і 56 мігрантам, якія не маглі "забяспечыць сябе жыллём". Іван Кубракоў паведаміў пра стварэнне спецыяльных пунктаў аказання дапамогі бежанцам на тэрыторыі Віцебскай і Гомельскай абласцей.

Як вядома, Еўрасаюз абвінавачвае ўлады Беларусі ў спрыянні міграцыі, у стварэнні "міграцыйнага крызісу" і нават у "атацы на ЕС". Польскія памежнікі штодня спыняюць сотні мігрантаў, якія ідуць з Беларусі.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі