Курс долара ў Беларусі знізіўся
Долар аслабеў
Курс долара ў Беларусі знізіўся. Ён рос з пятніцы і падняўся на максімум больш чым за год.
Вынікі валютных таргоў, якія адбыліся 6 лістапада на Беларускай валютна-фондавай біржы, наступныя:
USD: 3,3312 (-0,0012 / -0,04%),
EUR: 3,6435 (не было здзелак),
RUB: 3,4197 (+0,0045 / +0,13%),
CNY: 4,6976 (-0,0332 / -0,70%).
Як паведаміў Нацбанк, у нашай краіне ўжо чацвёрты месяц прадаюць валюты больш, чым купляюць.
Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.
Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.