Кур’ёз : Актывістка Femen пераблытала Чэхію са Славакіяй

Кур’ёз : Актывістка Femen пераблытала Чэхію са Славакіяй

Актывістка эпатажнага руху Femen Аляксандра Нямчынава зладіла 26 студзеня ў Кіеве акцыю пратэсту супраць прэзідэнта Чэхіі Мілаша Зэмана. Як піша meduza.io, гэтая акцыя была прымеркаваная да пачатку другога туру выбараў кіраўніка краіны, у якім удзельнічае Зэман.

Нямчынава распранулася на вуліцы і прадэманстравала надпісы на целе: “Зэман кульгавая пачвара”. Прадстаўніцы руху Femen лічаць, што перамога Зэмана на выбарах будзе азначаць “смерць вольнай Чэхіі”.

Але тут здарылася недарэчнасць: Нямчынава распранулася каля амбасады Славакіі, а не Чэхіі. Прадстаўніцтвы дзвюх краін у Кіеве размяшчаюцца прыкладна за кіламетр адна ад адной.

Аляксандра Нямчынава ў 2011 годзе прымала ўдзел у эпатажнай акцыі Femen ля будынку КДБ у Мінску. Тая акцыя была прымеркаваная да гадавіны падзеяў Плошчы.  

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі