Латушка і Губарэвіч правялі першую сустрэчу сваёй кааліцыі пасля выбараў у КР
Павел Латушка
Кааліцыя «Каманда Латушкі і Рух “За Свабоду”» правяла першую пасля галасавання на выбарах у Каардынацыйную раду 3-ага склікання афлайн-сустрэчу. Там абмяркоўвалі, з кім будуць аб'ядноўвацца, каб утварыць парламенцкую большасць.
Таксама на парадку дня былі планы кааліцыі на бліжэйшыя дні і першыя крокі ў Каардынацыйнай радзе: лабіраванне аблягчэння візавай палітыкі; стварэнне камісіі па адказнасці; стварэнне камісіі па палітзняволеных; пытанні дапамогі беларускім добраахвотнікам; супрацоўніцтва з украінскімі дабрачыннымі арганізацымі. Былі абмеркаваныя прапановы па зменам ў рэгламент КР, пытанне фінансавай празрыстасці КР і кантрольнай палаты.
Таксама былі дасягнутыя дамоўленасці, якіх будуць прытрымлівацца ўсе сябры і сяброўкі кааліцыі падчас першых галасаванняў у Каардынацыйнай радзе.
Нагадаем, спіс Паўла Латушкі і руху "За Свабоду" атрымаў самую вялікую падтрымку на выбарах у Каардынацыйную раду. За яго выказаліся 35,07% беларусаў, якія прынялі ўдзел у галасаванні (2368 чалавек). У выніку ў новым складзе КР каманда Латушкі і руху "За Свабоду" атрымлівае 28 мандатаў.
Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.
Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.