Латушка — пра выхад з Каардынацыйнай рады Дабравольскага і Халезіна

Аляксандр Дабравольскі і Мікалай Халезін

Аляксандр Дабравольскі і Мікалай Халезін / Euroradio

Лідар спісу “Каманда Латушкі і рух “За свабоду”, кіраўнік Народнага антыкрызіснага ўпраўлення і намеснік кіраўніцы Аб’яднанага пераходнага кабінета Павел Латушка ў эфіры Еўрарадыё пракаментаваў выхад з Каардынацыйнай рады Аляксандра Дабравольскага і Мікалая Халезіна.

"Не думаю, што выхад Дабравольскага і Халезіна з Каардынацыйнай рады адаб'ецца на яе працы, — кажа Латушка. — Мне шкада, бо я ведаю Дабравольскага як дасведчанага палітыка. Але я аптыміст — мне здаецца, што мы хутка зможам пераадолець гэтую сітуацыю... Чаму яны выйшлі? Трэба запытацца ў фракцыі "Еўрапейскі выбар". Магчыма, гэта звязана з рэпрэсіямі — літаральна ўчора здарыўся чарговы выпадак, калі атакавалі маці ўдзельніцы нашай фракцыі".

Аляксандр Дабравольскі быў лідарам спісу "Еўрапейскі выбар". У каментары "Нашай ніве" ён патлумачыў сваё рашэнне праблемамі са здароўем. Мікалай Халезін з таго ж спісу дапускаў свой выхад яшчэ ў траўні. У выніку ён "вырашыў засяродзіцца на сваёй працы". Замест Дабравольскага і Халезіна ў Каардынацыйную раду ўвайшлі прадстаўніца Народнай амбасады Беларусі ў Славеніі Аляксандра Мамаева, а таксама Марыя Яфімава, якая працуе персанальнай трэнеркай у ЗША.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі