Латвія летась не ўпусціла 137 грамадзян Беларусі

Мяжа Латвіі / facebook.com/rs.gov.lv
2 лютага памежнікі Латвіі не прапусцілі праз мяжу трох грамадзян Беларусі.
У пункце пропуску "Патэрніекі" ў беларуса не аказалася візы або ДНЖ для ўезду ў краіну. У пункце пропуску "Грэбнева" двух беларусаў развярнулі на мяжы з прычын бяспекі, паведамляе памежная служба Латвіі.
А за 2024 год латвійскія памежнікі не прапусцілі праз мяжу 137 нашых суайчыннікаў.
Яшчэ 168 беларусаў не змаглі атрымаць візы пасля праверкі Службы дзяржбяспекі (СДБ). Семярым грамадзянам Беларусі СДБ адмовіла ў дазволе на жыхарства. Яшчэ аднаго нашага суайчынніка ўнеслі ў "чорны спіс" МУС у сувязі з дзейнасцю, якая пагражае канстытуцыйнаму парадку Латвіі.
У 2024 годзе Дзяржбяспека Латвіі пачала праверку 896 чалавек, якія звярнуліся па прытулак. Сярод іх было 16 беларусаў. Аднаму з беларусаў пасля праверкі адмовілі ў прытулку ў сувязі — заявілі пра "выяўленыя разведвальныя рызыкі". Праверкі ў дачыненні да 41 чалавека яшчэ працягваюцца.
Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.
Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.