Латвія падаўжае рэжым НС на мяжы з Беларуссю
Мігранты не пакідаюць спробаў пранікнуць на тэрыторыю Латвіі / Delfi.lt
На латвійска-беларускай мяжы падоўжаны рэжым надзвычайнай сітуацыі, паведамляе "Інтэрфакс-Захад" са спасылкай на агенцтва BNS.
Рэжым будзе дзейнічаць да 10 лютага ў чатырох памежных самакіраваннях Латвіі з улікам праблемы з нелегальнымі мігрантамі на мяжы з Беларуссю.
Як паведамляла Еўрарадыё, урад абвясціў надзвычайную сітуацыю з 11 жніўня да 10 лістапада ў Лудзенскім, Краслаўскім, Аўгшдаўгаўскім краях і Даўгаўпілсе.
Памежная служба краіны ў панядзелак прадухіліла 15 спробаў незаконнага перасячэння латвійска-беларускай мяжы. З 10 жніўня на гэтым участку дзяржмяжы Латвіі затрыманыя 1785 парушальнікаў.
Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.
Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.