Леанід Кулакоў паспеў напісаць у Facebook: "За мной прыйшлі"

Леанід Кулакоў паспеў напісаць у Facebook: "За мной прыйшлі"

У Мінску працягваюцца затрыманні ўдзельнікаў несанкцыянаванай акцыі на Кастрычніцкай плошчы ў падтрымку палітвязняў, якая прайшла ўвечары 26 лютага. У ёй узялі ўдзел каля дзясятка чалавек, праваахоўнікаў было ўдвая больш — яны здымалі акцыю на відэа, але нікога не затрымлівалі. Затрыманні пачаліся ўжо пасля заканчэння пікета. Вядома, што ўвечары ў аўторак затрымалі Вольгу Мікалайчык і Арцёма Чарняка. Невядома, дзе знаходзіцца Максім Вінярскі.

27 лютага міліцыянеры прыйшлі да Леаніда Кулакова. Ён паспеў напісаць на сваёй старонцы ў Facebook "За мной прыйшлі". Паколькі міліцыя пагражала выбіць дзверы і адключыла ў кватэры святло, ён вырашыў "здацца".

Праваабаронцы мяркуюць, што 27 лютага мусяць прайсці суды над затрыманымі. Сярод іх — Павел Севярынец, якога ў аўторак затрымалі прэвентыўна. Ноч ён правёў на Акрэсціна.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі