Лекар назваў самыя алергенныя прадукты

Лекар распавёў пра алергію

Лекар распавёў пра алергію

Якія прадукты найбольш небяспечныя для алергікаў і як гэта звязана з тым, у якім рэгіёне мы жывем? На пытанні БЕЛТА адказаў урач алерголаг-імунолаг, кандыдат медыцынскіх навук Дзмітрый Буза.

Урач адзначыў, што алергія на прадукты залежыць ад індывідуальных асаблівасцей і генетыкі.

— Калі мы кажам пра нашы прадукты, якія ў Беларусі растуць, і мы іх ужываем, то які ў дзіцяці пры ўвядзенні прыкорму асноўны фрукт? Яблык, яблычны сок. А калі кажам аб апельсіне, дадаем, што гэта вельмі моцны алерген. У той жа час калі мы гаворым пра тую ж Італію, паўднёвыя рэгіёны, у іх першыя — гэта як раз апельсіны, і да гэтага ставяцца нармальна. І рыба ў якасці прадукта харчавання, як мяса.

Але наогул, калі браць глабальна, ёсць статыстыка, якая гаворыць аб тым, якія прадукты найбольш часта выклікаюць алергію. Іх яшчэ называюць "цудоўная васьмёрка". Гэта:

  • бялок яйка;
  • бялок каровінага малака;
  • соя;
  • пшаніца;
  • рыба
  • арэхі;
  • морапрадукты.

— Напэўна, каля 90% людзей, у якіх харчовая алергія на адзін з гэтых прадуктаў, — падсумаваў лекар.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі