Лекары не пацвярджаюць, што пакупніка ў Баранавічах сапраўды ўкусіў скарпіён

Лекары не пацвярджаюць, што пакупніка ў Баранавічах сапраўды ўкусіў скарпіён

Лекары не пацвярджаюць, што пакупніка ў баранавіцкай краме сапраўды ўкусіў скарпіён. Як паведамляе БЕЛТА са спасылкай на медыкаў Баранавіцкай гарадской лякарні №2, пацыент паступіў у медустанову 30 лістапада. У яго быў укус у палец і невялікі ацёк, аднак лекары не могуць сказаць, якая жывёла магла напасці на іх пацыента.

Медыкі адзначаюць, што пры ўкусе скарпіёна было б пагаршэнне агульнага стану здароўя і пэўныя наступствы, аднак стан пацярпелага не выклікае занепакоенасці.

Як паведамлялася раней, жыхар Баранавічаў прыйшоў у краму і выбіраў сабе бананы, калі яго ўкусіла невядомая жывёла. Мужчыну тэрмінова даставілі ў лякарню.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі