Лібер: Беларусы стварылі сусветны прэцэдэнт анлайн-выбараў

Павел Лібер

Павел Лібер

Беларусы і беларускі стварылі сусветны прэцэдэнт анлайн-выбараў з выкарыстаннем самых перадавых падыходаў. Так лічыць кіраўнік каманды распрацоўшчыкаў дадатку Belarus ID, IT-прадпрымальнік Павел Лібер.

"Мы правялі нацыянальныя выбары з удзелам людзей з розных кропак свету з выкарыстаннем Self Sovereign Identity (людзі самі вырашаюць, што рабіць з дадзенымі) + блокчэйн платформы галасавання (усе транзакцыі можна праверыць), ды яшчэ з міжнародным назіраннем і паўнавартасным аўдытам. Гэта ўнікальны выпадак. І прыклад, да якога імкнецца куча стартапаў пра DAO ці Network State”, — расказвае ён пра тэхнічны бок галасавання на выбарах у Каардынацыйную раду, якія прайшлі з 25 па 27 траўня 2024 года ўключна.

Паводле яго слоў, аўдытам праекту займалася буйная міжнародная кампанія. Яна правярала ізаляванасць дадзеных, інфармацыйную бяспеку і кібербяспеку.

Таксама Лібер спыняецца на тым, што атрымалася "неаптымальна": "Мы абмежавалі перавыпуск лічбавага id на час выбараў, каб зняць патэнцыйную частку фрода [від махлярства, накіраваны на крадзеж персанальных звестак. — Еўрарадыё] і напісалі на сайце просьбу не выдаляць звесткі і не пераўсталёўваць мабільную праграму, што не перашкодзіла кучы людзей гэта зрабіць, і напэўна [так] кагосьці [з выбаршчыкаў] страцілі.

Другое вузкае месца было — транзакцыя ў блокчейн, якая магла займаць да хвіліны, і ў выпадку разрыву сувязі (чалавек ідзе ці едзе і перамыкаецца сетка) нельга было прагаласаваць нанова, таму што з-за выкарыстання blind signature фармальна бюлетэнь выдадзены, а ці рэалізаваны — мы не можам ужо сказаць. Па нашых падліках гэта закранула некалькі дзясяткаў чалавек”.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі