Лідзія Ярмошына сёння ляціць на тыдзень у Рым

Лідзія Ярмошына сёння ляціць на тыдзень у Рым

Лідзія Ярмошына сёння ляціць на тыдзень у Рым. Старшыня Цэнтрвыбаркама Беларусі карыстаецца тым, што ў яе адносінах у кастрычніку былі прыпыненыя санкцыі Еўрасаюза.

У Італіі на "рымскіх канікулах" Ярмошына будзе адпачываць разам з сынам. Паводле яе слоў, білеты эканомкласа ў абодва бакі каштавалі 357 еўра.

Пасля Рыма, у студзені 2016-га, старшыня ЦВК паляціць у Парыж. "Мары збываюцца", — сказала яна на мінулым тыдні журналістам.

Раней Лідзія Ярмошына была ў "чорным спісе" ЕС і не магла праводзіць свой адпачынак на яго тэрыторыі.

Лідзіі Ярмошынай 62 гады, яна — ураджэнка Слуцка. У 1988-1996 гадах працавала старшынёй юрыдычнай службы Бабруйскага гарвыканкама. Восенню 1996-га стала старшынёй Цэнтрвыбаркаму, змяніла на гэтай пасадзе Віктара Ганчара, які праз тры гады знікне. Яна ўжо збіраецца на пенсію, плануе яшчэ толькі правесці парламенцкія выбары ў 2016 годзе.

Ярмошына атрымлівае 3,2 млн пенсіі і 17 млн заробку

Фота: БЕЛТА

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі