"Ліхтарапад" у Гродне: на вуліцы Савецкай паваліліся адразу два ліхтары

"Ліхтарапад" у Гродне: на вуліцы Савецкай паваліліся адразу два ліхтары

На пешаходнай вуліцы Савецкай у Гродне з 21 па 24 кастрычніка ў радыусе 100 метраў паваліліся два ліхтары. У "Гарсвятле" кажуць, што ліхтарам дапамагаюць паваліцца людзі, паведамляе hrodna.life.

Хто паваліў ліхтар 21 кастрычніка, невядома. А вось 24-га слуп зваліўся па няўважлівасці кіроўцы грузавога аўтамабіля.

Дарэчы, два гады таму, у чэрвені 2016-га, на гэтай жа вуліцы два міліцыянты дзве гадзіны трымалі ліхтар, які пачаў валіцца на людзей. Здарэнне адбылося падчас фэсту нацыянальных культур, які праходзіў у Гродне, таму рамонтнікі не маглі пад'ехаць да ліхтара праз шматтысячны натоўп.  

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі