Літоўцы назвалі дату закрыцця двух КПП на мяжы з Беларуссю

На літоўска-беларускай мяжы / На литовско-белорусской границе / ELTA

На літоўска-беларускай мяжы / ELTA

Літва закрые два кантрольна-прапускныя пункты на мяжы з Беларуссю 15 жніўня, піша delfi.lt. Раней паведамлялася, што гэта будуць пункты Шумскас і Цвярачус (з беларускага бока — Лоша і Відзы).

Кіраўнік літоўскай памежнай службы Рустамас Любаевас падкрэсліў, што на рух грузавога транспарту гэтае рашэнне не паўплывае. "Закрыццё гэтых КПП не акажа вельмі вялікага ўплыву на рух грузавога транспарту, бо праз названыя памежныя пункты праязджае альбо пусты грузавы транспарт, альбо грамадзяне", — заявіў ён.

Раней літоўскі бок тлумачыў закрыццё гэтых пунктаў тым, што там нестае абсталявання, каб эфектыўна кантраляваць рух кантрабанды.

Таксама Літва плануе павялічыць колькасць памежнікаў на мяжы з Беларуссю. Гэта звязана з дыслакацыяй вагнераўцаў у нашай краіне.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі