Літва плануе павялічыць колькасць памежнікаў на мяжы з Беларуссю

Літоўскі памежнік / Литовский пограничник / euobserver.com

Літоўскі памежнік / euobserver.com

Сітуацыя на межах Літвы з Беларуссю і Расіяй напружаная, але стабільная. Так ацаніў яе кіраўнік Службы аховы дзяржмяжы Літвы Рустам Любаеў пасля сустрэчы з прэзідэнтам краіны Гітанасам Наўседам, перадае delfi.lt.

Ён дадаў, што прысутнасць вагнераўцаў у Беларусі стварае высокую імавернасць правакацый. І запэўніў, што ў самы кароткі тэрмін Літва гатовая размясціць на мяжы дадатковыя сілы.

"Мы з МУС цяпер разглядаем магчымасць павелічэння нашых магутнасцяў на мяжы з Беларуссю. Былі прыняты адпаведныя рашэнні. У бліжэйшы час мы плануем павялічыць наш кантынгент ля мяжы з Беларуссю", — заявіў ён.

Як распавядала Еўрарадыё, ахову мяжы з Беларуссю таксама пачала ўзмацняць і Польшча.

Любаеў згадаў нядаўна пачатыя вучэнні беларускага войска на Гродзеншчыне, але падкрэсліў, што вялікай пагрозы ад іх не бачыць: "Вучэнні праходзяць, але іх маштабы невялікія. Вялікай пагрозы на сённяшні дзень няма".

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі