Літва атрымала ад ЕС 30 мільёнаў еўра на размяшчэнне мігрантаў

Літва атрымала ад ЕС 30 мільёнаў еўра на размяшчэнне мігрантаў

Еўракамісія вылучыла Літве каля 30 млн еўра — гэта дапамога для размяшчэння нелегальных мігрантаў, якія прыбылі з тэрыторыі Беларусі, паведамляе dw.com. Таксама на гэтыя грошы будуць закупляцца прадметы першай неабходнасці для мігрантаў.

Агульны памер дапамогі павінен скласці 37 мільёнаў еўра. Астатняя частка будзе пералічаная пазней і пойдзе пераважна на даплаты чыноўнікам і ахоўнаму персаналу ў лагерах размяшчэння мігрантаў.

Мігранцкі крызіс на беларускай мяжы доўжыцца ўжо каля паўгода. З тэрыторыі Беларусі ў краіны ЕС ідуць вялізныя плыні нелегалаў, прычым беларускія памежнікі іх не спыняюць. А часта, як сцвярджаюць польскія і літоўскі памежнікі, беларусы нават дапамагаюць мігрантам перайсці мяжу. Дзеянні афіцыйнага Мінска заходнія палітыкі назвалі гібрыднай агрэсіяй.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі