Літва разглядае рост уплыву Кітая ў Беларусі як пагрозу

У Вільні ўважліва сочаць за беларуска-кітайскімі дачыненнямі

У Вільні ўважліва сочаць за беларуска-кітайскімі дачыненнямі / sb.by

Літва разглядае рост уплыву Кітая ў Беларусі як пагрозу. Пра гэта падчас выступу ў парламенце заявіў прэм’ер-міністр Гінтаўтас Палуцкас. Ён пералічваў знешнія выклікі, якія стаяць перад Літвой. Сярод іх Палуцкас назваў і стратэгічнае партнёрства КНР з Расіяй.

"У такіх умовах для Літвы важная адзіная пазіцыя краін Еўрасаюза і NATO у дачыненні да Кітая", сказаў літоўскі прэм'ер.

Новы ўрад Літвы (як вядома, у ім шмат крытыкаў Аляксандра Лукашэнкі) абяцае праводзіць "актыўную, канструктыўную і прадказальную знешнюю палітыку". Ён будзе падтрымліваць Украіну да яе перамогі.

У Мінску, відаць, спадзяюцца на перамовы з новымі ўладамі Літвы. У Вільні лічаць, што галоўная мэта "Беларускалья", які падаў іск на 12 млрд долараў супраць Літвы, не столькі пакрыццё шкоды, колькі поўная адмена санкцый.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі