Літва згодная на супрацоўніцтва з Беларуссю ў абмен на вызваленне "палітычных"
Прэзідэнт Літвы Гітанас Наўседа / Еўрарадыё
Літва не будзе паглыбляць супрацоўніцтва з Беларуссю, калі беларускія ўлады не адмовяцца ад пераследу апанентаў. Пра гэта прэзідэнт Літвы Гітанас Наўседа заявіў у інтэрв'ю выданню LRT.
"Калі акажацца, што беларускі ўрад спрабуе захаваць свой мандат любымі спосабамі, у тым ліку ігнаруючы правы чалавека, адкрыта пераследуючы палітычных праціўнікаў пад рознымі падставамі, то нам давядзецца заявіць, што сітуацыя такая, якая яна ёсць, сказаць, што яна для нас непрымальная, і паглыбіць супрацоўніцтва з такімі ў нас няма маральных ці іншых правоў у дзяржаве", — адзначыў кіраўнік Літвы.
Па яго словах, аднаўленне дыялогу з Беларуссю звязанае са зменай палітыкі ЗША і ЕС у дачыненні да нашай краіны. Але Літва выкарыстоўвае выбарчую палітыку, праводзячы "чырвоныя лініі" — напрыклад, у пытаннях абароны правоў чалавека і бяспекі БелАЭС.
У той жа час Літва выступае за аб'яднанне з Латвіяй і Літвой у пытаннях байкоту электраэнергіі на беларускай АЭС. Працэс перамоў ідзе пры ўдзеле Еўрапейскай камісіі. Афіцыйная Вільня лічыць, што Астравецкая АЭС можа нанесці шкоду навакольнаму асяроддзю. Запуск АЭС перанесены з ліпеня гэтага года на няпэўны час.
Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.
Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.