Лукашэнка: Беларускае войска будзе скарачацца, але "без рэвалюцый" (відэа)
Беларусь аптымізуе фінансаванне Узброеных Сілаў, затраты на авіяцыю і Супрацьпаветраную абарону павялічаць.
Пра гэта ў аўторак заявіў Аляксандр Лукашэнка на нарадзе, прысвечанай далейшым накірункам будаўніцтва і развіцця беларускага войска.
"Аналізуючы канфлікты апошняга часу і войны, мы вызначылі, што галоўнае для нас сёння — гэта Супрацьпаветраная абарона і авіяцыя. Таму, калі гэта галоўнае звяно нашых Узброеных Сілаў, то найпершая ўвага будзе да яго", — цытуе словы кіраўніка дзяржавы БЕЛТА.
Аляксандр Лукашэнка адзначыў, што неабходна працягваць працу па аптымізацыі структуры і скарачэнню колькасці Узброеных Сілаў. "Вы ведаеце, мы робім гэта спакойна, без рэвалюцый, эвалюцыйна, мы не сталі рэзаць па жывым", — сказаў Лукашэнка.
Ён нагадаў, што беларускае войска было скарочана з 200 тысяч да 100 тысяч чалавек. Аднак і "такая колькасць не патрэбна". Кіраўнік дзяржавы лічыць, што скарачэнне войска трэба рабіць "спакойна, каб не ламаць лёсы людзей, якія сёння служаць ва Узброеных Сілах".
Лукашэнка: Ніхто не павінен размаўляць з намі з пазіцыі вайсковай сілы
Фота — sb.by