Лукашэнка цікавіцца, чаму кошты на малако растуць хутчэй за інфляцыю

Лукашэнка цікавіцца, чаму кошты на малако растуць хутчэй за інфляцыю

Разабрацца з прычынамі росту на малочную прадукцыю даручыў Аляксандр Лукашэнка. Пра гэта ён заявіў 2 сакавіка падчас справаздачы ўрада, Нацыянальнага банка, аблвыканкамаў і Мінгарвыканкама аб выніках працы эканомікі за 2017 год,перадае БЕЛТА .

Кіраўнік дзяржавы звярнуў увагу на тое, што ў 2017 годзе кошты на малочную прадукцыю раслі хутчэй за тэмпы інфляцыі. Ён пацікавіўся прычынамі гэтага. Лукашэнка запатрабаваў, каб Міністэрства антыманапольнага рэгулявання і гандлю разам з Камітэтам дзяржкантролю навяло парадак у коштаўтварэнні. Фактаў неабгрунтаванага павышэння цэн быць не павінна, запатрабаваў кіраўнік дзяржавы.

Міністр антыманапольнага рэгулявання і гандлю Уладзімір Калтовіч адказаў, што сёння вытворцы — перапрацоўшчыкі малака ўключаныя ў рэестр дамінантаў. Па яго словах, на гэты год будзе вызначаны ўзровень росту коштаў для перапрацоўшчыкаў на малако і малочную прадукцыю на ўзроўні інфляцыі. 

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі