Лукашэнка: Гандлёвыя сеткі не павінны жыраваць на праблемах людзей (відэа)

22 студзеня Аляксандр Лукашэнка прыняў з дакладам старшыню Камітэта дзяржкантролю Леаніда Анфімава.

Як інфармуе БЕЛТА, асабліва кіраўнік Беларусі адзначыў неабходнасць кантраляваць рост коштаў у краіне: "Тут нам трэба працаваць так, каб асобныя гандлёвыя сеткі не жыравалі на праблемах людзей, але і так, каб не загубіць бізнэс. Наколькі Камітэт дзяржкантролю ўцягнуты ў падобныя мерапрыемствы, і якія ў вас адчуванні ў сувязі з гэтым? Самае галоўнае — не загубіць бізнэс і не дапусціць неабгрунтаванага росту коштаў. Таму што для гэтага ніякіх падставаў няма".

Лукашэнка дадаў, што ў крызісе знаходзіцца ўвесь свет, таму і беларускаму бізнэсу трэба крыху зменшыць апетыты: "Я не кажу, каб зусім зацягнуць паясы, але гэты час трэба перажыць разам з народам ".

Анфімаў распавёў кіраўніку дзяржавы, што міжведамасная працоўная група, створаная ў снежні, практычна штодня адсочвала сітуацыю на спажывецкім і валютным рынках. Па яго словах, цяпер сітуацыя адносна стабілізавалася і Дзяржкантроль проста адсочвае яе.

Фота — ctv.by

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі