Лукашэнка хоча, каб выпускнікі медуніверсітэтаў адпрацоўвалі 10 гадоў
Выпускнікам медуніверсітэтаў "свеціць" 10-гадовая адпрацоўка па размеркаванні. Такія планы паставіў перад міністрам аховы здароўя Аляксандр Лукашэнка. Так ён хоча спыніць міграцыю медыкаў за мяжу.
"Ты мне павінен унесці ў новым годзе прапанову. Прыйшоў ва ўніверсітэт вучыцца — прыйшоў, скончыў. Мы цябе рыхтавалі — адпрацуй 10 гадоў. Нам трэба паставіць усе кропкі над i", — перадае словы Лукашэнкі ягоная прэс-служба.
Цяпер пасля заканчэння ВНУ медыкі адзін год працуюць у інтэрнатуры, а потым два гады — па размеркаванні.
У суботу кіраўнік Беларусі наведвае клініку ў Оршы.
Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.
Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.