Лукашэнка паабяцаў Парашэнку пастаўляць ва Украіну нафтапрадукты

Як інфармуе БЕЛТА, Аляксандр Лукашэнка і Пятро Парашэнка абмеркавалі гандлёвыя адносіны паміж краінамі, "іншыя актуальныя пытанні двухбаковага супрацоўніцтва" ды ўзаемадзеянне ў рамках Мытнага саюза. Асаблівая ўвага была нададзена тэме паставак нафтапрадуктаў з Беларусі ва Украіну. Лукашэнка адзначыў, што, нягледзячы на ўнутраныя патрэбы (найперш, жніво), наша краіна дапаможа Украіне ў забеспячэнні яе эканомікі нафтапрадуктамі.   

У паведамленні прэс-службы Пятра Парашэнкі тэма нафтапрадуктаў адсутнічае, звяртаецца ўвага на абмеркаванне ліквідацыі "штучных бар'ераў ва ўзаемным гандлі". Украінскі прэзідэнт падзякаваў Лукашэнку за садзейнічанне ў правядзенні 31 ліпеня ў Мінску паседжання трохбаковай кантактнай групы па ўрэгуляванні сітуацыі на Данбасе.

Эксперты патлумачылі заяву Лукашэнкі пра нафтапрадукты для Украіны

У Маскве прапануюць спыніць пастаўкі нафты ў Беларусь

Фота — ria.ru

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі