Лукашэнка і Пуцін у сераду двойчы абмеркавалі па тэлефоне Украіну
Акрамя таго, беларускі кіраўнік адзін раз пагаварыў на ўкраінскую тэму з прэзідэнтам Казахстана.
Пра гэта паведамляе interfax.by са спасылкай на прэс-службу Аляксандра Лукашэнкі. Гаворыцца, што пільную ўвагу Лукашэнка і Пуцін надалі сітуацыі ва Украіне ў сувязі з падпісаннем ёю пагаднення аб асацыяцыі з Еўрасаюзам і забаронай на ўвоз асобных тавараў з Украіны ў Расійскую Федэрацыю.
Кіраўнікі Беларусі і Расіі абмеркавалі магчымую агульную сустрэчу з прэзідэнтамі Казахстана і Украіны. Лукашэнка прапанаваў правесці яе ў Мінску.
Тэму будучай сустрэчы кіраўнік Беларусі абмяркоўваў таксама ў тэлефоннай размове з прэзідэнтам Казахстана Нурсултанам Назарбаевым.
Фота — vedomosti.ru