Лукашэнка: Між праектных арганізацый шэраг "фірмачак" актыўна здымае пенкі
Кіраўнік Беларусі патрабуе арганізаваць эфектыўны кантроль на рынку будаўнічых паслуг.
Пра гэта ён заявіў 10 снежня ў Мінску на нарадзе па рашэнні праблемных пытанняў у будаўнічай галіне і ўдасканаленні працы з кіраўнічымі кадрамі.
"Змушаны канстатаваць, што ў праектаванні сёння поўнае бязмежжа. Судзіце самі: цэлы шэраг фірмачак з колькасцю некалькі чалавек актыўна "здымае пенкі" з працэсу праектавання", — перадае interfax.by словы Аляксандра Лукашэнкі.
Апроч таго, кіраўнік дзяржавы даручыў забяспечыць кантроль за допускам арганізацый і спецыялістаў на рынак будаўнічых паслуг: "Патрабую ад урада забяспечыць увядзенне ў Беларусі кантролю допуску на рынак арганізацый і спецыялістаў, якія працуюць у будаўнічай сферы. Як вы гэта назавеце — ліцэнзаваннем, атэстацыяй, — вырашайце самі".
Фота — БЕЛТА