Лукашэнка: На Пуціна ціснуць, але гэта не хлопчык

Лукашэнка: На Пуціна ціснуць, але гэта не хлопчык

Аляксандр Лукашэнка падчас сустрэчы з дзейным і былымі міністрамі замежных спраў Беларусі згадаў ціск, які ў Расіі аказваецца на прэзідэнта Уладзіміра Пуціна. У тэксце, змешчаным на сайце кіраўніка дзяржавы, гэтых слоў няма, але яны прагучалі ў эфіры тэлеканалаў СТБ і АНТ, трапілі на відэа БЕЛТА.

"Проста ў Расіі з'явіліся... не з'явіліся, але і былыя кіраўнікі, якія даўно працуюць, — гаварыў Лукашэнка. — Яны занялі пэўную такую пазіцыю ціску, нават на ўласнага прэзідэнта, прэзідэнта Пуціна. Я думаю, што гэта ж не хлопчык, гэта ж у палітыцы не навічок. І па сустрэчах з ім я бачу, што чалавек нацэлены, каб мы ні ў якім разе не разарвалі дачыненні Беларусі і Расіі... Гэта будзе стратна для яго, як палітыка, а для мяне тым больш, таму што мы заўсёды праводзілі такі можна сказаць прарасійскі курс... Расію вызначалі не толькі як галоўнага партнёра, але і як самую блізкую, брацкую дзяржаву".

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі