Лукашэнка назваў кошт лячэння пацыента з COVID-19: "Гэта вялізныя грошы!"
5 лістапада падчас нарады, прысвечанай мерам супрацьдзеяння распаўсюду вірусных інфекцый Аляксандр Лукашэнка заявіў, што не трэба спадзявацца ў барацьбе з COVID-19 на замежную дапамогу. Трэба арыентавацца на свае сілы, адзначыў ён.
"...Нам абяцалі з-за мяжы... ці не 50 мільёнаў [еўра], ці не 150 падкінуць на лячэнне, — цытуе словы Лукашэнкі БЕЛТА. — Праўда, сказалі, што будуць грамадзянскую супольнасць лячыць... Яны нас не вылечаць".
Аляксандр Лукашэнка лічыць, што замежнікам "патрэбны [ў Беларусі] бардак, мяцеж... нават не рэвалюцыя, а пераварот". "Таму на іх разлічваць не трэба", — заявіў прысутным Лукашэнка.
На нарадзе беларускі кіраўнік сказаў, што "адзін дзень лячэння хворых COVID-19 абыходзіцца... ад 90 да 220 рублёў". "Адзін дзень! — эмацыйна каментаваў гэтыя лічбы Аляксандр Лукашэнка. — Гэта вялізныя грошы!". Ён заклікаў кіраўнікоў "лічыць грошы", бо "лішніх грошай у краіне няма".
Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.
Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.