Лукашэнка: не забывайце, што 17 лістапада не толькі свята, але і выбары
15 кастрычніка падчас кадравых прызначэнняў Аляксандр Лукашэнка паразмаўляў з чыноўнікамі пра выбары ў Палату прадстаўнікоў, якія прызначаныя на 17 лістапада. У Таццяны Калядка, якая стала кіраўніцай адміністрацыі Маскоўскага раёна Мінска, ён пацікавіўся недахопамі і тым, што патрэбна, каб яны прайшлі годна.
"Мы ж не можам паказаць сваю неарганізаванасць, — цытуе словы Лукашэнкі яго прэс-служба. — Выбары заўсёды былі ў Беларусі святам. Мы павінны арганізаваць гэты працэс як святочны, але не забываць пра тое, што гэта выбары, што мы абіраем прадстаўнікоў у парламент".
Калядка сказала, што кандыдатам у дэпутаты варта больш якасна прапрацоўваць свае праграмы і часцей сустракацца з людзьмі.
Аляксандр Лукашэнка ўзгадніў прызначэнне намесніка старшыні пастаяннай камісіі Палаты прадстаўнікоў Анатоля Лукашова на пасаду старшыні Дубровенскага раёвыканкама. Ён адзначыў, што для Лукашова праца ў парламенце стала добрым досведам. "Прынамсі, вы ведаеце, што дзеецца наверсе", — сказаў кіраўнік дзяржавы.
Пра ўсе сённяшнія прызначэнні можна паглядзець тут.
Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.
Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.