Лукашэнка падтрымаў учынак беларускага чыноўніка, які ў Рыа нёс расійскі сцяг

Лукашэнка падтрымаў учынак беларускага чыноўніка, які ў Рыа нёс расійскі сцяг

Стала вядомая рэакцыя Аляксандра Лукашэнкі на скандальную гісторыю, у якую патрапілі беларускія паралімпійцы. Спартыўны функцыянер, дырэктар Рэспубліканскага цэнтра алимпійскай падрыхтоўкі па лёгкай атлетыцы 53-гадовы ўраджэнец Расіі Андрэй Фомачкін на цырымоніі адкрыцця Паралімпіяды ў Рыа нёс расійскі сцяг. Яго ў яго адабралі, Міжнародны паралімпійскі камітэт праводзіць расследаванне і абмяркоўвае магчымыя санкцыі ў дачыненні беларускіх паралімпійцаў за "палітычную акцыю".

Хто такі Фомачкін, які нёс расійскі сцяг на адкрыцці Паралімпіяды

У каментарыі радыёстанцыі "Говорит Москва" прэс-сакратарка Аляксандра Лукашэнкі Наталля Эйсмант заявіла, што гэта была ініцыятыва беларускай дэлегацыі. "Тым не менш, я хачу падкрэсліць, што гэта пазіцыя дзяржаўная і гэта ў тым ліку пазіцыя прэзідэнта краіны і прэзідэнта нашага Паралімпійскага камітэта. Мы салідарныя з расійскімі паралімпійцамі", — сказала прэс-сакратарка.

Як вядома, расійскіх паралімпійцаў не дапусцілі ў Рыа з-за скандалу з допінгам. Эйсмант звярнула ўвагу, што Беларусь таксама "катэгарычна супраць допінгу", але менавіта па расійскіх паралімпійцах фактаў не было агучана.

Крыху раней МЗС Беларусі заявіла, што беларускі спартсмен, які нёс сцяг Расіі на адкрыцці Паралімпіяды, зрабіў "мужчынскі" ўчынак.

Шэпель патлумачыў, чаму беларускія паралімпійцы неслі расійскі сцяг

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі