Лукашэнка пасадзіў "Міс Беларусь-2018" у крэсла кіраўніка гаспадаркі (відэа)

Лукашэнка пасадзіў "Міс Беларусь-2018" у крэсла кіраўніка гаспадаркі (відэа)

Аляксандр Лукашэнка пасадзіў "Міс Беларусь-2018" Марыю Васілевіч у крэсла першага кіраўніка калгаса "Радзіма" ў Бялыніцкім раёне. 10 ліпеня падчас працоўнай паездкі Лукашэнка наведаў аграгарадок Вішаў і музей сельгасгаспадаркі. Як відаць на відэа АНТ, у адной з залаў Аляксандр Лукашэнка адвёў у бок супрацоўніцу музея і прапанаваў сесці за стол Васілевіч.

Лукашэнка: Машанька, ідзі сюды, дзетка. Сядзь, паглядзім, як ты будзеш у "Купалаўскім" [аграхолдынг "Купалаўскае" ў Шклоўскім раёне] глядзецца.

Васілевіч: У "Купалаўскім"?


Лукашэнка: А дзе?.. У "Купалаўскае" паедзеш.

Прыгажуня скончыла эканамічны ўніверсітэт, таму прапановы не спалохалася. "Я гатовая насамрэч, — кажа Марыя Васілевіч. — Праўда, у мяне двухгадовы кантракт і пасля яго заканчэння, калі Аляксандр Рыгоравіч не пажартаваў, то я гатовая пачаць выконваць абавязкі...".

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі