Лукашэнка патэлефанаваў Пуціну ў тайгу

Лукашэнка патэлефанаваў Пуціну ў тайгу

У панядзелак адбылася тэлефонная размова Аляксандра Лукашэнкі і Уладзіміра Пуціна. Беларускі кіраўнік павіншаваў расійскага прэзідэнта з днём нараджэння, інфармуе прэс-служба Лукашэнкі. 7 кастрычніка Пуціну споўнілася 67 гадоў. На яго сайце з'явіўся фотарэпартаж пра яго адпачынак у тайзе разам з міністрам абароны РФ Сяргеем Шайгу. Дзень народзінаў прэзідэнт Расіі збіраўся "правесці на прыродзе, у крузе родных і блізкіх". Атрымліваецца, што Лукашэнка патэлефанаваў Пуціну фактычна "ў тайгу".

Беларускі кіраўнік і расійскі прэзідэнт падчас тэлефоннай размовы паразмаўлялі пра дачыненні двух краін, пра "ўзаемадзеянне на пляцоўках інтэграцыйных аб'яднанняў". Яны падкрэслілі сяброўскі і брацкі характар дачыненняў Беларусі і Расіі.

Прэс-служба кіраўніка РФ пра тэлефанаванне Аляксандра Лукашэнкі не паведаміла. Прозвішча кіраўніка Беларусі згадваецца сярод іншых лідараў краін, якія павіншавалі Пуціна.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі