Лукашэнка павіншаваў беларусаў з угодкамі БССР і кампартыі Беларусі
Яны былі створаныя на загад з Масквы 95 гадоў таму, як супрацьвага Беларускай Народнай Рэспубліцы і беларускім нацыянальным партыям.
"Для нашай краіны гэтыя падзеі адзначылі змену эпох і заклалі падмурак будучага суверэнітэту, — цытуе віншаванне Аляксандра Лукашэнкі БЕЛТА. — У тыя далёкія гады ўпершыню ў гісторыі было абвешчана права народаў на самавызначэнне і беларусы здабылі сваю нацыянальную дзяржаву. Гісторыя станаўлення і развіцця БССР непарыўна звязана з Камуністычнай партыяй. У гады Вялікай Айчыннай вайны камуністы, захапляючы сваім прыкладам мільёны людзей, ішлі ў авангардзе барацьбы з ворагам. Пад іх кіраўніцтвам у кароткія тэрміны адрадзіліся гарады і вёскі, рэспубліка набыла магутны навуковы і вытворчы патэнцыял".
Кіраўнік дзяржавы падкрэсліў, што ў суверэннай Беларусі беражліва захоўваюць лепшыя традыцыі тых далёкіх гадоў.