Лукашэнка павіншаваў краіну з Днём незалежнасці

"Гэтая знамянальная дата ў гістарычным календары нашай краіны сімвалізуе вызваленне беларускага народа ад нямецка-фашысцкіх захопнікаў. Роўна 70 гадоў таму мы адстаялі мірную будучыню Радзімы, і гэта бясцэнны набытак мы абавязаны захаваць для нашых нашчадкаў", - адзначаецца ў віншаванні.

"На шляху да незалежнасці нам давялося пераадолець шмат выпрабаванняў. Дзякуючы самаадданай працы і дапамогі брацкіх савецкіх народаў мы аднавілі рэспубліку з руін, дамагліся права самастойна вызначаць свой лёс і занялі годнае месца ў сусветнай супольнасці. За гэтыя гады мы сталі мацней, мудрэй і гатовыя адказаць на любыя выклікі сучаснасці", - гаворыць Аляксандр Лукашэнка.

Святочны парад, прысвечаны Дню незалежнасці і 70-годдзю вызвалення Мінска ад нямецка-фашысцкіх захопнікаў пачнецца ў Мінску ўвечары, а 20-ай гадзіне.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі