Лукашэнка павіншаваў Саідава з медалём: Ты ўпарта ішоў да гэтага поспеху

Лукашэнка павіншаваў Саідава з медалём: Ты ўпарта ішоў да гэтага поспеху

Кіраўнік Беларусі Аляксандр Лукашэнка павіншаваў Ібрагіма Саідава з заваяваннем бронзавага медаля на алімпійскіх спаборніцтвах па вольнай барацьбе.

“Ты ўпарта ішоў да гэтага поспеху і дамогся яго на кілімах Рыа-дэ-Жанейра ў самай цяжкай вагавай катэгорыі дзякуючы сваёй мужнасці, цярпенню і працавітасці”, — цытуе віншаванне БЕЛТА.

У віншавальным звароце таксама адзначаецца, што гэта вельмі важная перамога для беларускай вольнай барацьбы, якая натхніць новыя пакаленні маладых барцоў і трэнераў на самаадданую працу і яскравыя перамогі.

Нагадаем, што прадстаўнік Беларусі Ібрагім Саідаў стаў бронзавым прызёрам Алімпіяды ў вагавай катэгорыі да 125 кг. 1/8 фіналу Саідаў перамог Даулета Шабанбая з Казахстану (7:0), але ў чвэрцьфінальным паядынку саступіў турку Таха Акгюлю (0:11). Дзякуючы таму, што яго сапернік выйшаў у фінал, беларускі барэц-вольнік атрымаў магчымасць паўдзельнічаць у суцяшальным турніры, у якім змагаліся за бронзу. Тут Саідаў спачатку перамог Чулуунбата Жаргалсайхана з Манголіі (4:1), пасля чаго выйшаў на спарынг з з армянскім барцом Леванам Берыянідзэ. Беларускі спартсмен здолеў перамагчы, прычым па выніках спарынгу лік быў роўным, але перамогу прысудзілі Саідаву па дадатковых паказніках.

Перамога на спаборніцтвах дасталася турку Таха Акгюлю, дзеючаму чэмпіёну свету, другое месца — у грузіна Гено Петрыяшвілі.

Ібрагіму Саідаву 31 год. Этнічна ён належыць да аварцаў. Раней выступаў за Расію, аднак некалькі гадоў таму перайшоў пад сцяг беларускай зборнай.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі