Лукашэнка павіншаваў Туска з абраннем старшынёй Еўрапейскага савета
Прэм'ер-міністр Польшчы Дональд Туск быў абраны на гэтую пасаду на нядаўнім саміце ЕС у Бруселі.
"Шчыра віншую Вас з абраннем на пасаду старшыні Еўрапейскага савета, якое сведчыць аб найвышэйшай ацэнцы Вашых палітычных, прафесійных якасцяў і падкрэслівае стратэгічную ролю Польшчы ў Еўрапейскім саюзе", — цытуе віншаванне Аляксандра Лукашэнкі БЕЛТА. Таксама кіраўнік Беларусі выказаў упэўненасць, што ўзаемавыгаднае супрацоўніцтва нашай краіны з Польшчай будзе і надалей развівацца і ўмацоўвацца.
Адзначым, што да выканання сваіх новых абавязкаў Дональд Туск (на здымку) прыступіць 1 снежня сёлета. На наступным тыдні прэзідэнт Польшчы Браніслаў Камароўскі мусіць прыняць адстаўку прэм'ера.
Фота — ria.ru