Лукашэнка — пра барацьбу з каранавірусам: мы перамаглі
2 ліпеня Аляксандр Лукашэнка ўручаў дзяржаўныя ўзнагароды, у тым ліку і медыкам (рэктару Гродзенскага медуніверсітэта, ваенна-палявому хірургу). Ён згадаў, што менавіта яны апынуліся "на перадавой праз каранавірусную інфекцыю". "Наша сістэма аховы здароўя выстаяла", — цытуе словы Лукашэнкі БЕЛТА.
"Але мы не зніжаем градус барацьбы, хоць ужо сёння можна сказаць: мы перамаглі, — працягваў беларускі кіраўнік. — І пасля канчатковай перамогі над СОVID-19 абавязкова асобна сустрэнемся з нашымі дактарамі, якія сёння ўсё яшчэ на пасту".
Паводле афіцыйных даных, ахвяр каранавіруса ў Беларусі стала больш.
Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.
Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.