Лукашэнка — пра "Еўрабачанне": Наўрад ці нам удасца перамагчы

Лукашэнка — пра "Еўрабачанне": Наўрад ці нам удасца перамагчы

Аляксандр Лукашэнка выказаўся наконт удзелу Беларусі ў міжнародным песенным конкурсе песні "Еўрабачанне". Ён прызнаўся, што сочыць за адборам выканаўцаў. Важна, каб паехаў на "Еўрабачанне" годны прадстаўнік Беларусі, адзначыў Лукашэнка. Паводле яго слоў, павінна быць адказнасць за выбар.

Лукашэнка: "Хто за гэта павінен адказваць — арганізатары і журы. Журы ёсць? Ёсць! Арганізатары вядомы? Вядомы. Адкажаце!".

Аднак у кіраўніка дзяржавы няма ілюзій наконт поспеху прадстаўнікоў Беларусі ў конкурсе.

Лукашэнка: "Наўрад ці нам удасца перамагчы на гэтым конкурсе. А калі не ўдасца, нам трэба годна прадставіць [нашу краіну]. Годна... Абсалютна няма перашкодаў, каб сапраўды запрасіць спецыялістаў, якія скажуць: фармат — не фармат, выйграем — не выйграем... І буду гэтаму садзейнічаць. Але гэтым мусяць займацца канкрэтныя людзі, а не распаўсюджваць фэйкі, што там наверсе ўжо вызначана, хто паедзе. Глупства поўнае. Я ніколі на гэта не пайду. Ніколі! Калі мы робім усё сумленна і аб'ектыўна, тады мы пра сябе заяўляем. Прыклад гэтаму — "Міс-Беларусь".

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі