Лукашэнка пра кадравыя перастаноўкі : Орша — апошняя кропля

Лукашэнка пра кадравыя перастаноўкі : Орша —  апошняя кропля

Аляксандр Лукашэнка патлумачыў свае кадравыя рашэнні, у выніку якіх змянілася вярхушка ўраду і кіраўнікі шэрагу міністэрстваў і ведамстваў. Нагадаем, што сёння стала вядома пра прызначэнне прэм’ерам Сяргея Румаса, першым віцэ-прэм’ерам —  Аляксандра Турчына, віцэ-прэм’ерамі —  Ігара Ляшэнкі, Уладзіміра Кухарава, Ігара Пятрышчанкі.

Змены ва ўрадзе адбыліся пасля нарады ў Оршы, падчас якой Аляксандр Лукашэнка жорстка раскрытыкаваў працу кабінета міністраў. На сённяшняй кадравай нарадзе ён заявіў, што ранейшыя заявы не былі спантанным рашэннем.

“Дык вось, я хачу сказаць: справа не толькі ў Оршы. Гэта апошняя кропля, якая перапоўніла келіх цярпення. Галоўнае —  у глыбіні. І вы, людзі недалёкія ад ўраду (а некаторыя працавалі ў гэтых пасадах, няхай не на першых ролях), разумееце, што не можа быць ніякіх рознагалоссяў і розначытанняў у правядзенні курсу развіцця нашай краіны”, —  цытуе Лукашэнку яго прэс-служба.

“У нас ва ўрадзе, не буду называць прозвішчы, было так: давайце мы вось курс гэты заявім, а потым будзем праводзіць іншы курс (у іншых жа краінах так робіцца). Так у мяне ніколі не было і не будзе!” —  сказаў Лукашэнка.

Ён назваў два прыярытэтныя кірункі развіцця краіны —  дысцыпліна і незалежнасць.

“Мы будзем незалежныя, калі ў нас эканоміка будзе развівацца так, як належыць. Калі мы абрынем эканоміку, ніякай незалежнасці быць не можа. Ніякія славаблуддзі не ўратуюць нас ад разбурэння”, —  сказаў кіраўнік краіны.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі