Лукашэнка — пра пратэстоўцаў: хочуць хадзіць і хварэць, хай хварэюць

Лукашэнка — пра пратэстоўцаў: хочуць хадзіць і хварэць, хай хварэюць

8 кастрычніка падчас нарады, прысвечанай сітуацыі з распаўсюдам каранавіруса, Аляксандр Лукашэнка згадаў маршы пратэсту, якія праходзяць у Мінску ў нядзелі. "Тое што адбываецца, дапусцім, цяпер на вуліцах Мінска ў выхадныя, зразумела, якія будуць наступствы... — гаварыў ён. — І захваральнасць у Мінску ў нас вышэйшая, чым у іншых рэгіёнах... Яны хутка самі зразумеюць, куды яны ўляпаюцца. Таму тут няма ніякай палітыкі. Хочуць хадзіць і хварэць, хай хварэюць".

У беларускай сталіцы кожную нядзелю праходзяць масавыя акцыі пратэсту, якія збіраюць не менш за сто тысяч чалавек. Праўда, міліцыя налічвае значна менш людзей.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі