Лукашэнка: Правалімся — трэба будзе ў склад нейкай дзяржавы ісці (відэа)

Лукашэнка: Правалімся — трэба будзе ў склад нейкай дзяржавы ісці (відэа)

22 чэрвеня падчас паездкі ў Шклоўскі раён Аляксандр Лукашэнка ў чарговы раз заявіў, што ад працы эканомікі залежыць лёс краіны. Найперш павінны выконвацца прынятыя рашэнні.

"Прычына адна невыканання — смерць, — гаварыў Лукашэнка. — Мы на фронце. Калі мы не вытрымаем гэтыя гады, правалімся, значыць, трэба будзе ў склад нейкай дзяржавы ісці ці аб нас проста будуць выціраць ногі. Ці, не дай Бог, развяжуць у Беларусі вайну, як ва Украіне".

Пры гэтым Аляксандр Лукашэнка не ўдакладніў, адкуль сыходзіць пагроза, хто можа развязаць вайну і ў склад якой дзяржавы ў выпадку найгоршага сцэнару развіцця падзей можа ўвайсці Беларусь.

"Хочаце — шыхтом хадзіце, хочаце — бярыце пісталеты і наводзьце тут парадак. Гэта вашы праблемы", — сказаў Лукашэнка чыноўнікам, якія адказваюць за сельскую гаспадарку.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі