Лукашэнка прыгразіў на УНС: "Усялякіх ІПэшнікаў прывядзём у пачуццё"

Лукашэнка прыгразіў на УНС: "Усялякіх ІПэшнікаў прывядзём у пачуццё"

12 лютага падчас выступу на Усебеларускім народным сходзе Аляксандр Лукашэнка рэзка раскрытыкаваў прыватны бізнэс. Ён адрэагаваў на выступ дырэктара Бізнэс-саюза прадпрымальнікаў і наймальнікаў імя Куняўскага Жанны Тарасевіч. Яна прапанавала не пераследаваць айчынны бізнес праверкамі.

Лукашэнка заявіў пра тое, што прыватнікі адмаўляюцца абслугоўваць яго прыхільнікаў. "Усялякіх ІПэшнікаў прывядзём у пачуццё", — прыгразіў ён.

Ён згадаў пра колішнюю спробу правесці агульнанацыянальную забастоўку. "Каля 200 прадпрыемстваў зачыніліся ў Мінску! — гаварыў Лукашэнка. — І хто яны ў нас? Дэфіцытныя? Асобныя гандлёвыя кропачкі, кафэшачкі. Як я павінен быў паступіць? Я папярэдзіў Камітэт дзяржаўнага кантролю: закрыліся — каб ні адно не адкрылася".

Аляксандр Лукашэнка раіў тым бізнесменам, хто "шмат зарабіў", дапамагаць бедным. Прапанаваў тым, якія "накралі грошай", "лепш з'ехаць" з Беларусі.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі