Лукашэнка прызначыў новых дырэктараў на "БелАЗ" і "Атлант"

Новы дырэктар "Атланта" Дзмітрый Харытончык

Новы дырэктар "Атланта" Дзмітрый Харытончык / прэс-служба ўрада

11 сакавіка Аляксандр Лукашэнка разгледзеў кадравыя пытанні. Сярод іншага ён узгадніў шэраг прызначэнняў.

Дырэктарам завода халадзільнікаў "Атлант" прызначаны Дзмітрый Харытончык — былы намеснік міністра прамысловасці.

Новы гендырэктар з'явіўся і на "БелАЗе". Ім стаў Сяргей Лесін, які раней займаў пасаду намесніка гендырэктара.

У снежні ў СМІ з’яўлялася інфармацыя пра затрыманне папярэдняга гендырэктара "БелАЗа" Сяргея Нікіфаровіча.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі