Затрымалі гендырэктара БелАЗа Сяргея Нікіфаровіча — "Зеркало"

Сяргей Нікіфаровіч

Сяргей Нікіфаровіч / ctv.by

Затрымалі гендырэктара БелАЗа Сяргея Нікіфаровіча, паведамляе "Зеркало" са спасылкай на свае крыніцы. Здарылася гэта яшчэ 15 снежня. Нікіфаровіч знаходзіцца ў СІЗА КДБ у Мінску. Мяркуецца, што ён праходзіць па карупцыйнай справе.

Афіцыйна затрыманне гендырэктара не пацверджана. Выданне чатыры дні спрабавала высветліць, чаму яго няма на працоўным месцы. У прыёмнай казалі ці пра знаходжанне Сяргея Нікіфаровіча "на нарадзе", ці пра "адпачынак". На тэлефанаванні на мабільны тэлефон ён не адказваў.

Нікіфаровічу 44 гады, ён ураджэнец Жодзіна. На пасаду гендырэктара быў прызначаны ў верасні 2020-га.

Як піша тг-канал ex-press.online, магчыма, затрыманыя таксама старшыня Жодзінскага выканкама Дзмітрый Заблоцкі і дырэктар Жодзінскай ЖКГ Юрый Рабецкі.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі