Лукашэнка прызначыў сваіх прадстаўнікоў у Брэсцкай і Гомельскай абласцях
13 красавіка Аляксандр Лукашэнка сваім указам прызначыў упаўнаважаных прадстаўнікоў кіраўніка дзяржавы ў Брэсцкай і Гомельскай абласцях, перадае БЕЛТА.
У Брэсцкай вобласці гэтую пасаду заняў дзяржаўны сакратар Савета бяспекі Андрэй Раўкоў, а ў Гомельскай — намеснік прэм'ер-міністра Юрый Назараў.
Раней прадстаўніком кіраўніка дзяржавы ў Брэсцкай вобласці быў Міхаіл Мясніковіч. Цяпер ён займае пасаду старшыні Еўразійскай эканамічнай камісіі ў Маскве.
У Гомельскай вобласці пасаду займаў першы віцэ-прэм'ер Аляксандр Турчын. Цяпер ён кіруе Мінскай вобласцю.
Пасады ўпаўнаважаных прадстаўнікоў кіраўніка дзяржавы з'явіліся ў 2017 годзе. Чыноўнік на гэтай пасадзе прадстаўляе інтарэсы кіраўніка дзяржавы на адпаведнай тэрыторыі і падпарадкоўваецца яму асабіста.
Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.
Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.