Лукашэнка прызнаўся, што "рукі сапсаваў... этанолам"

Лукашэнка прызнаўся, што "рукі сапсаваў... этанолам"

21 красавіка падчас наведвання ў Бабруйску прадпрыемства "Славянка" Аляксандр Лукашэнка дэзынфікаваў рукі сродкам індывідуальнай абароны, які там пачалі выпускаць. І расказаў пра тое, як падтрымлівае рукі ў чысціні падчас працы.

"Гель — гэта добра, — кажа Лукашэнка, дэзынфікуючы рукі. — Бо я, напрыклад, рукі сапсаваў гэтым этанолам. Ты [кіраўнік Адміністрацыі прэзідэнта Ігар Сергяенка] мне падсунуў там гэты літр... Паставіў. Праходжу: стаіць каля стала. Зойдзеш, [скарыстаешся] ужо па звычцы. Трэба берагчыся".

Таксама ў Бабруйску Аляксандр Лукашэнка абурыўся фактамі прымусу школьнікаў насіць ахоўныя маскі ці карыстацца "гаручымі антысептыкамі на этаноле".

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі