Лукашэнка расказаў пра "замежныя палітбюро" і атакі на мінскія пагадненні

Лукашэнка расказаў пра "замежныя палітбюро" і атакі на мінскія пагадненні

У чацвер, 15 чэрвеня, Аляксандр Лукашэнка прыняў удзел у сустрэчы з сакратарамі саветаў бяспекі дзяржаў-удзельнікаў Арганізацыі дамовы аб калектыўнай бяспецы. У сваёй прамове ён адзначыў, што праблемы ў рэгіёне адказнасці АДКБ неабходна вырашаць самастойна.

“Вельмі хацелася б, каб праблемы, якія ў нас ёсць, мы вырашалі самі, — цытуе словы Лукашэнкі яго прэс-служба. — За сталом у Мінску, Маскве, у Ерэване, у іншых гарадах краін АДКБ. Каб не было ўплыву нейкіх іншых дзяржаў, груп, круглых сталоў”. Беларускі кіраўнік падкрэсліў, што праблемы ва Украіне, Карабаху, Прыднястроўі трэба вырашаць уласнымі сіламі, “без замежных палітбюро і ўмяшальніцтваў”.

Таксама Аляксандр Лукашэнка пракаментаваў магчымасці ўрэгулявання канфлікту ва Украіне. Ён адзначыў, што за апошні тыдзень мінскія пагадненні патрапілі пад атакі “з боку тых дзяржаў, якія павінны былі б сесці за стол перамоваў і далучыцца да гэтага фармату”. Паводле слоў Лукашэнкі, яму намякаюць, што “можна і без мінскага фармату абыйсціся, знайсці нейкія іншыя спосабы ўрэгулявання ўкраінскага канфлікту”. Кіраўнік Беларусі прызнае, што можна шукаць і іншыя шляхі, але “пачынаць спачатку заўсёды больш складана, чым працягваць добрую справу”.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі