Лукашэнка расказаў пра планы "сёння-заўтра" стэлефанавацца з Пуціным

Аляксандр Лукашэнка і Уладзімір Пуцін

Аляксандр Лукашэнка і Уладзімір Пуцін / "Коммерсант"

Аляксандр Лукашэнка ў чацвер сустракаецца з асобнымі ўдзельнікамі канферэнцыі па бяспецы, якая праходзіць у Мінску. Адбылася, у прыватнасці сустрэча, з міністрам замежных спраў Расіі Сяргеем Лаўровым. На гэтай сустрэчы Лукашэнка заявіў, што найбліжэйшым часам мае намер правесці тэлефонную размову з прэзідэнтам РФ Уладзімірам Пуціным. "Я з ім стэлефануюся сёння-заўтра. Ёсць пра што пагаварыць", — цытуе Лукашэнку агенцтва БЕЛТА. Лукашэнка таксама запэўніваў Лаўрова, што "Беларусь з'яўляецца надзейным саюзнікам Расійскай Федэрацыі, і ў гэтым пытанні не можа быць ніякай гульні".

Сёньня Лукашэнка казаў, што ён зьяўляецца заўзятым прыхільнікам захаваньня ЕС. Гэтую заяву ён зрабіў на сустрэчы з кіраўніком МЗС Венгрыі Петэрам Сіярта, які таксама прыбыў у Мінск для ўдзелу ў канферэнцыі. "Чамусьці ў Еўрасаюзе лічаць, што мы, Беларусь, з'яўляемся праціўнікамі Еўрапейскага Саюза. Ведаеце, мы людзі незлапамятлівыя і, нягледзячы на цяперашнюю турбулентнасць у ЕС і санкцыі, якія Еўрасаюз уводзіць супраць нас, вы павінны ведаць, што прэзідэнт Беларусі з'яўляецца заўзятым прыхільнікам захавання Еўрапейскага Саюза", — сказаў Лукашэнка. Ён таксама запрасіў наведаць Беларусь прэм'ер-міністра Венгрыі Віктара Орбана. "Нам туды прыехаць складана, амаль немагчыма зараз. А вось ён можа ў любы час прыляцець, пагаворым па сур'ёзных пытаннях. Думаю, гэта будзе карысна", — адзначыў Лукашэнка. Нагадаем, кіраўніцтва Венгрыі апошнім часам робіць крокі, якія супярэчаць палітыцы ЕС. У прыватнасці, Орбан сустрэўся з Уладзімірам Пуціным і параўнаў ЕС з савецкай акупацыяй.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі