Лукашэнка сабраўся ў Купалаўскі тэатр
Паводле неафіцыйнай інфармацыі, 19 лютага Аляксандр Лукашэнка наведае Купалаўскі тэатр, дзе новая трупа пакажа яму спектакль "Паўлінка".
Экс-дырэктар Купалаўскага тэатра Павел Латушка адзначае, што ролі будуць выконваць збольшага студэнты, бо пераважная частка актораў пакінула тэатр у жніўні 2020-га.
"Гэта ix выбар: упісаць сябе ў гісторыю беларускай культуры ці пакінуць у сваёй біяграфіі чорны след. Нелегітымны ператварыў у тэатр абсурду ўсю краіну, але гэтага яму недастаткова.
Прысутнасць неабранага ў тэатры, які з'яўляецца сімвалам i скарбам нацыянальнай культуры, прагі да свабоды і незалежнасці, стане здзекам над святой сцэнай Купалаўскага", — піша Латушка.
Ён выказаў упэўненасць, што неўзабаве ў тэатры зноў загучаць словы "Жыве Беларусь!"
"Бо яна, як Купалаўскі, як душа беларускага народа, — будзе жыць вечна", — лічыць Латушка.
Дарэчы, за ўсю сваю кар'еру Лукашэнка наведваў тэатр лічаныя разы. На пачатку 2000-х ён паглядзеў спектакль "Князь Вітаўт" (галоўную ролю граў Генадзь Давыдзька, які потым зрабіў кар'еру кіраўніка БТ і дэпутата Палаты прадстаўнікоў). А ў 2013-м Лукашэнка наведваў Купалаўскі тэатр пасля рэканструкцыі. Тады ён таксама глядзеў "Паўлінку".
Чтобы следить за важными новостями, подпишитесь на канал Еврорадио в Telegram.
Мы каждый день публикуем видео о жизни в Беларуси на Youtube-канале. Подписаться можно тут.