Лукашэнка звярнуўся да парламента: 2 гадзіны 40 хвілін і 15 пытанняў

Лукашэнка звярнуўся да парламента: 2 гадзіны 40 хвілін і 15 пытанняў

21 красавіка Аляксандр Лукашэнка звярнуўся са штогадовым пасланнем да народа і Нацыянальнага сходу.

У самым пачатку свайго паслання кіраўнік краіны сказаў, што будзе казаць пра стратэгію не на доўгі час, а толькі на найбліжэйшы год. Пачаў ён з праблем у эканоміцы, сказаўшы, што мы адстаем ад іншых краін па выдатках энергіі, прадукцыйнасці працы і матэрыялах.

"У гэтым годзе давядзецца ўціснуцца ўсім, — заявіў Аляксандр Лукашэнка. — Выдаткі на вытворчасць прадукцыі павінныя быць зніжаныя на 25%. 2016 год стане экзаменам для ўсіх галін улады".

Штогадовае пасланне прэзідэнта Беларусі да народа і парламента пачалося раніцай 21 красавіка ў Авальнай зале Нацыянальнага сходу. Яго трансляваў тэлеканал "Беларусь 1", але адказы на пытанні дэпутатаў у эфіры паказваць не сталі. Выніковы сюжэт пра пасланне паўтораць па ТБ у 21:00.

Еўрарадыё публікуе адказы на самыя цікавыя пытанні дэпутатаў.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі